Беларуская мова - мелодыя сэрца

29.02.2024

29 лютага ў бібліятэцы гімназіі было праведзена свята мовы "Беларуская мова - мелодыя сэрца" для 5 А класа, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. Школьнікі даведаліся пра гісторыю свята, адзначылі, што ў свеце многа розных моў, але для кожнага народа свая мова - самая лепшая і прыгожая. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях " Амонімы - гэта...", "Слоўнікавае лато", "Метаграма" і іншых. З усімі заданнямі дзеці справіліся выдатна, таму на імправізаваным лузе , спачатку зусім непрыкметным, з'явіліся цудоўныя кветкі. Яны сімвалізавалі прыгажосць і непаўторнасць нашай мовы. У часе мерапрыемства госці таксама слухалі песні, вершы, мелі магчымасць пазнаёміцца з кнігамі, прадстаўленнымі на кніжнай выставе.

Фотогалерея: