Я прынёс вам радасць

29.02.2024

29 лютага ў бібліятэцы гімназіі было праведзена літаратурнае знаёмства "Я прынёс вам радасць", прымеркаванае да 105-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Васіля Хомчанкі ў межах праекта "Читающие дети умнее всех на свете" для 2 Б класа. Школьнікі пазнаёміліся з жыццёвай і творчай біяграфіяй пісьменніка. Ён пісаў пераважна для дзяцей і юнацтва. У займальнай і даступнай форме расказваў пра самыя разнастайныя з'явы жыцця, прыроды падзеі вайны, выхоўваючы ў чытачоў павагу да роднай зямлі, Радзімы, гісторыі, подзвігу продкаў у Вялікай Айчыннай вайне. Пераклаў на беларускую мову казку Р. Кіплінга " Чаму ў слоніка доўгі нос", апавяданні латышскіхі літоўскіх пісьменнікаў. Творы Хомчанкі таксама перакладаліся на літоўскую, рускую, украінскую і іншыя мовы. Дзеці рыхтаваліся да сустрэчы, чыталі творы юбіляра, абмяркоўвалі ўчынкі герояў апавяданняў "Яблык", "Церам-рукавіца", "Баравік пад парасонам" і іншыя. Найбольш уважлівым чытачом была прызнана Ільюшэвіч Ганна. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава. Па традыцыі, госці атрымалі ў падарунак закладкі.

Фотогалерея: