Адкрый для сябе гістарычную кнігу

03.02.2024

У бібліятэцы гімназіі быў праведзены літаратурны агляд "Адкрый для сябе гістарычную кнігу", прымеркаваны да 60 годдзя з дня нараджэння пісьменніка Андрэя Федарэнкі, для вучняў 7-х класаў. Школьнікі пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Ён з'яўляецца лаўрэатам прэміі імя Івана Мележа. Для падлеткаў ён напісаў аповесць "Шчарбаты талер". Падчас летніх канікулаў тры хлопчыка і дзве дзяўчынкі, знайшоўшы старую карт-схему і тры загадкавыя талеры, бяруцца шукаць напалеонаўскіх скарб. Іх чакаюць розныя прыгоды і выпрабаванні. Пошукі скарбаў дапамагаюць ім спазнаць і саміх сябе, свае здольнасці, убачыць моцныя бакі іншых, упэўніцца ў моцы свайго сяброўства. Дзеці паглядзелі буктрэйлер па кнізе, а таксама ўрывак з аднайменнага фільма. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.

Фотогалерея: