Я зямлю беларускую люблю

13.01.2024

У бібліятэцы гімназіі быў праведзены літаратурны агляд "Я зямлю беларускую люблю", прымеркаваны да 100-гадовага юбілею пісьменніка, нашага земляка і выпускніка сярэдняй школы 7 Алеся Савіцкага, для 7-х класаў.
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жыццём і творчасцю пісьменніка. Усе хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі аповесць "Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка", якая вучыць сяброўству, дабрыні, уменню заўсёды знайсці выйсце з цяжкай жыццёвай сітуацыі. Таксама паразважалі аб тым, что гімназісты могуць ганарыцца сваім знакамітым выпускніком і браць з яго прыклад

Фотогалерея: