"Натхнёны Полацкам..."

28.03.2023

Адбылася творчая сустрэча з паэтам, празаікам, публіцыстам, грамадскім дзеячам Навумам Якаўлевічам Гальпяровічам, ураджэнцам горада Полацка.
На сустрэчу сабраліся вучні і настаўнікі ўстановы адукацыі, а таксама настаўнікі беларускай мовы і літаратуры школ Полацкага раёна.
Гімназісты падрыхтавалі для госця і ўдзельнікаў сустрэчы чытанне вершаў паэта.
Аўтар прадставіў сваю новую кнігу "Горад", зачытаў урыўкі з аповесці, а таксама сам прачытаў уласныя вершы.
Прысутныя актыўна задавалі пытанні і з цікавасцю слухалі адказы пісьменніка.
Цёплая атмасфера сустрэчы надоўга запомніцца ўсім прысутным, а зробленае на памяць агульнае фота і падпісаныя аўтарам кнігі застануцца прыемным напамiнам гэтай сустрэчы.

Фотогалерея: