У гімназіі была арганізавана святочная праграма «Запрашаем на Дзень беларускай кухні»

18.02.2022

   

   18 лютага з нагоды міжнароднага дня Дня роднай мовы у гімназіі была арганізавана святочная праграма «Запрашаем на Дзень беларускай кухні». Дэвізам дня стала беларуская народная прымаўка: «Чалавек галодны – ні на што не годны».

 Мэта мерапрыемства – выхаванне цікавасці да традыцыйнага беларускага кулінарнага майстэрства.

   Загадзя вучні 9 «Б» класа разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Лапацінай М.В. зрабілі тэматычную падборку беларускіх нацыянальных страў з малюнкамі іх рэцэптаў, дасціпных народных выразаў пра ежу, невялікі кулінарны мінімум “Смак па-беларуску.

   Дзень пачынаўся з акцыі «Перакладзі слова – атрымай цукерку», якая садзейнічала стварэнню ўрачыстага настрою. Пад дэвізам “Пачнём урок разам з беларускімі паэтамі” прайшоў першы ўрок у кожным класе.

   На працягу дня навучэнцы прымалі ўдзел у розных конкурсах. Так, для вучняў 5-6 класаў была праведзена віктарына  “Як ты ведаеш беларускую кухню?”, для 5-11 класаў –  Медыяазбука “Стравы ад А да Я”; вучні пачатковых класаў спаборнічалі паміж сабою ў гульні “Гандлевы кірмаш”.

  Асаблівую цікавасць выклікалі аркушы з Q-кодамі, падрыхтаваныя настаўнікам-метадыстам беларускай мовы і літаратуры Казловай Аленай Уладзіміраўнай і яе навучэнцамі. Перайшоўшы па прапанаванай спасылцы, кожны жадаючы меў магчымасць пачуць выразнае чытанне ўрыўкаў з мастацкай літаратуры і цікавыя факты пра беларускую кухню: “Смачныя вожыкі” (урывак з кнігі А.Спрынчан “Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжюэта”), “Што яшчэ не вы ведаеце пра яечню?” і інш.

  Для гасцей, якія зазірнулі на свята, Анціпавай І.А., намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, і вучнямі 9 класа быў падрыхтаваны кулінарны квэст. Госці адказвалі на цікавыя пытанні, выконвалі заданні-жарты на кемлівасць, складалі “Дрэва народнай мудрасці”.

   Беларускімі прысмакамі можна было пачаставацца ў гімназічнай сталоўцы. Чаго там толькі ні было: камы беларускія, поліўка са смятанай, дранікі з мясам, бабка з бульбы “Школьная”, кулебяка з капустай, наліснікі, каша пшнічная з гарбузамі, агуркі з дзяжы, кісель, узвар і інш.!

Вынікам дня стаў жбан з рэфлексійным заданнем “Далучы лыжку “смачнага слова”.

   Смачная ежа, жывая музыка, беларускія песні, цікавыя гульні стварылі настрой і далі магчымасць усім удзельнікам мерапрыемства далучыцца сэрцам да беларускай культуры, гісторыі і кулінарыі.

Кожны гімназіст, настаўнік і госць свята пакідалі гімназію з цвёрдай упэўненасцю і верай ў тое, што:

Народ беларускі, гасцінны народ,

І любіць прыгожыя святы,

Дзе столькі вясёлых, цудоўных прыгод,

Дзе стол накрываюць багаты.

А стравы такія, што нашы дзяды

Калісьці яшчэ гатавалі,

Нашчадкі да нашых часоў праз гады

Фотогалерея: