Кіраўнік цэнтра – Ермачэнка Святлана Віктараўна, настаўнік пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.
Асноўнай мэтай дзейнасці рэсурснага цэнтра з’яўляецца распаўсюджванне перспектыўнага педагагічнага вопыту, удасканаленне сістэмы павышэння кампетэнтнасці і майстэрства настаўнікаў пачатковых класаў.
Напрамкі дзейнасці:
- вывучэнне перспектыўнага педагагічнага вопыту і дасягненняў у сістэме выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах і іх распаўсюджванне;
- інфармацыйная і навукова-метадычная падтрымка адукацыйнага працэсу, накапленне і сістэматызацыя метадычных, дыдактычных, раздатачных і іншых матэрыялаў для правядзення вучэбных, факультатыўных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў.
Рэсурсны цэнтр складаецца з блокаў.
Нарматыўнае прававое забеспячэнне
Інфарматыўна-метадычная літаратура
- Беларускі правапіс па новых правілах Дзядко Д. В.
- Мартынкевіч С. В., “Сучасны ўрок беларускай мовы: тэорыя і практыка выкладання”
- Метадычныя дапаможнікі па беларускай мове і літаратурным чытанні, распрацаваныя настаўнікамі гімназіі
- Сістэматызацыя артыкулаў часопісаў “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” з 2008 па 2016 гады
- Кантрольна-вымяральныя матэрыялы, I-IV класы, памятка па рабоце над памылкамі
- Скарбонка метадычных дапаможнікаў выдавецтваў “Слова”, “Белы вецер”, “Содействие” і іншых
- “Даведнік для 3 класа”, у якім можна знайсці тлумачэнні непаспяховасці вучняў і шляхі пераадолення
Дыдактычныя матэрыялы
К. М. Рудая, “Займалачка” для 1-4 класаў
Распрацоўка “Тэматычныя матэрыялы”, дзе сабраны словы да пэўнай тэмы з малюнкамі і заданнямі
Рознаузроўневыя матэрыялы, тэсты, апорныя схемы
Дэманстрацыйныя табліцы па мове і літаратурным чытанні
Партрэты беларускіх пісьменнікаў у папяровым і цыфравым фармаце
Слоўнікі: арфаграфічныя (камплект на клас), тлумачальныя, перакладальныя, слоўнікі ў малюнках і іншыя
Зборнік фізкультхвілінак на беларускай мове
Зборнік “Рэфлексія”
Зборнік “Алімпіяды розных гадоў”
У дапамогу падрыхтоўцы вучняў маюцца зборнікі:
- Загадкі: прылады працы, кветкі, дрэвы, жывёлы, транспарт
- Фразеалагізмы
- Крыжаванкі
- Анаграмы, Метаграмы, Літаграмы.
- Рэбусы
- Зборнік “Гульні бабулі і матулі”
- Зборнік “Беларускія святы”
Відэатэка
Аўдыяфайлы
Паэзія і музыка (17 твораў беларускай літаратуры, якія пакладзены на музыку) У.Жылка “Як усё ў жыцці…” (12 вершаў У.Жылкі ў выкананні А.Камоцкага, в.Бурак і А.Змушко)
У.Караткевіч “Віно дажджоў” (вершы У.Караткевіча, Р.Барадуліна і Г.Чарказяна ў выкананні Р.Барадуліна і А.Камоцкага)
ВІА “Песняры” , дыскаграфія
М.Багдановіч “Вершы” (25 вершаў у выкананні В.Манаева)
Медыяфайлы
“Вечна юны, як Зямля” (па творчасці М.Багдановіча)
“Над Беларуссю - белы бусел ” (тэма патрыятызму)
М.Багдановіч “Слуцкія ткачыхі”
А.Куляшоў “Бывай…”
“Святло душы ніколі не згасае” (жыццё і творчасць Я.Коласа і Я.Купалы)
“У вайны не жаночы твар” (А.Дудараў “Радавыя”)
“Талент у віхуры часу” (М.Танк “Люцыян Таполя”)
“Правапіс вялікай літары” (факультатыўныя заняткі)
“У кожнага свой шлях… ” (тэма шляху ў беларускім мастацтве)
“Заўсёды быць чалавекам” (тэма каштоўнасці жыцця і годнасці чалавека)
Відэафайлы
20 дыскаў з відэафрагментамі па беларускай літаратуры з фонду бібліятэкі дзяржаўнай установы адукацыі “Негарэльская сярэдняя школа №1”
30 фільмаў-экранізацый твораў беларускай літаратуры
5 запісаў тэатральных пастановак па творах беларускіх пісьменнікаў
5 дакументальных фільмаў (віртуальныя экскурсіі па літаратурных музеях беларускіх пісьменнікаў)
“На радзіме Я.Коласа” (відэадыск)
Матэрыяльная тэхнічная база
Медыяпраектар
Камп’ютар
МФП (многафункцыянальнае прыстасаванне – каляровы прынтар, сканер, ксеракс)
Магнітола з магчымасцю праслухоўваць дыскі і з падтрымкай USB- носьбіта.